Дзень роднай мовы

21.02.2022
21 лютага ў межах Дня роднай мовы для вучняў была арганізавана гутарка “Дзень роднай мовы” з праглядам мультфільма на беларускай мове “Піліпка”. Таксама вучні і настаўнікі прымалі актыўны ўдзел у акцыях “Прыгажосць беларускай мовы”, “Перакладчыкі”, вэб-квэсце “Падарожжа ў родную мову”. Запісваючы прыгожыя беларускія словы, робячы пераклад з рускай мовы на беларускую, выконваючы заданні квэста на інтэрактыўнай панэлі, удзельнікі дадзеных мерапрыемстваў яшчэ раз упэўніліся ў прыгажосці, самабытнасці і мілагучнасці роднага слова.